Апельсінавы сок
Апельсінавы сок - адзін з самых папулярных у сьвеце. Калі мімаходзь зірнуць на тое, што пра яго пішуць, можа стварыцца ўражаньне глыбокай карысьці, нават у навуковых дасьледаваньнях і афіцыйных рэкамэндацыях па харчаваньню. У ЗША напрыклад больш за палову дашкольнікаў спажываюць сокі рэгулярна. Аднак калі прыгледзецца больш уважліва, то бачым, што многія з гэтых дасьледаваньняў фундуюцца вытворцамі альбо кампаніямі што выкарыстоўваюць апельсінавы сок (напрыклад, PepsіCo).
Мая кніга "Што і калі есьці" сцягвайце вольна.
А па сутнасьці аказваецца, што апельсінавы сок на сьняданак зьвязаны з павелічэньнем рызыкі атлусьценьня. Апельсінавы сок ўзмацняе голад і прыводзіць да пераяданьня (у параўнаньні з суцэльным фруктам). Спажываньне соку павялічвае рызыку карыесу, атлусьценьня, павялічвае артэрыяльны ціск. У ім утрымліваецца вялікая колькасьць цукру й нязначнае - клятчаткі. Асабліва трывожна, што маркетынг сокаў накіраваны менавіта на дзяцей, уключаючы сокі “для немаўлятаў”. Спажываньне сокаў зьвязана са шкоднымі харчовымі звычкамі й лёгка пераключаецца на спажываньне іншых салодкіх напояў. Многія дасьледчыкі й пэдыятры прапануюць цалкам выключыць сокі з харчовых рэкамэндацый.
То бок спажывайце суцэльную садавіну, а не піце сокі-гэта частка унівэрсальнага правіл “выбірайце суцэльную, а не перапрацаваную ежу”. І вядома заўжды ўзьнікае пытаньне, калі зьесьці садавіну? Пачаць есьці лепш з салаты, гародніны альбо бялку, а вось скончыць – садавінай. Старажытныя рымляне плянавалі схему прыёму ежы ab ovo ad mala (пачаць зь яйка, скончыць яблыкам). Сучасныя дасьледаваньні пацьвярджаюць, што арганізм лепш спраўляецца з фруктозай пасьля прыёму ежы, чым да яго. Высьветлілі, што клеткі нашага кішачніка здольныя ператвараць фруктозу ў глюкозу й арганічныя кіслоты, памяншаючы нагрузку на печань. Ну й вядома заўсёды памятайма пра ўмеранасьць - прымаўка раіць адзін яблык на дзень, а а не сем яблык раз на тыдзень.
Apielsinavy sok - adzin z samych papularnych u śviecie. Kali mimachodź zirnuć na toje, što pra jaho pišuć, moža stvarycca ŭražańnie hłybokaj karyści, navat u navukovych daśledavańniach i aficyjnych rekamendacyjach pa charčavańniu. U ZŠA naprykład bolš za pałovu daškolnikaŭ spažyvajuć soki rehularna. Adnak kali pryhledziecca bolš uvažliva, to bačym, što mnohija z hetych daśledavańniaŭ fundujucca vytvorcami albo kampanijami što vykarystoŭvajuć apielsinavy sok (naprykład, PepsiCo).
A pa sutnaści akazvajecca, što apielsinavy sok na śniadanak źviazany z pavieličeńniem ryzyki atłuścieńnia. Apielsinavy sok ŭzmaćniaje hoład i pryvodzić da pierajadańnia (u paraŭnańni z sucelnym fruktam). Spažyvańnie soku pavialičvaje ryzyku karyjesu, atłuścieńnia, pavialičvaje arteryjalny cisk. U im utrymlivajecca vialikaja kolkaść cukru j niaznačnaje - klatčatki. Asabliva tryvožna, što markietynh sokaŭ nakiravany mienavita na dziaciej, uklučajučy soki “dla niemaŭlataŭ”. Spažyvańnie sokaŭ źviazana sa škodnymi charčovymi zvyčkami j lohka pieraklučajecca na spažyvańnie inšych sałodkich napojaŭ. Mnohija daśledčyki j pedyjatry prapanujuć całkam vyklučyć soki z charčovych rekamendacyj.
To bok spažyvajcie sucelnuju sadavinu, a nie picie soki-heta častka universalnaha pravił “vybirajcie sucelnuju, a nie pierapracavanuju ježu”. I viadoma zaŭždy ŭźnikaje pytańnie, kali źjeści sadavinu? Pačać jeści lepš z sałaty, harodniny albo białku, a voś skončyć – sadavinaj. Staražytnyja rymlanie planavali schiemu pryjomu ježy ab ovo ad mala (pačać ź jajka, skončyć jabłykam). Sučasnyja daśledavańni paćviardžajuć, što arhanizm lepš spraŭlajecca z fruktozaj paśla pryjomu ježy, čym da jaho. Vyśvietlili, što kletki našaha kišačnika zdolnyja pieratvarać fruktozu ŭ hlukozu j arhaničnyja kisłoty, pamianšajučy nahruzku na piečań. Nu j viadoma zaŭsiody pamiatajma pra ŭmieranaść - prymaŭka raić adzin jabłyk na dzień, a a nie siem jabłyk raz na tydzień.
Time for an End to Juice in the Special Supplemental Nutrition Program for Women, Infants, and Children (JAMA Pediatr. 2017 Jun 1;171(6):509-510)
Fruit juice: just another sugary drink? Lancet VOLUME 2, ISSUE 6, P444-446, JUNE 2014
The effect of fruit in different forms on energy intake and satiety at a meal Appetite. 2009 Apr; 52(2): 416–422.
Hyson's Review Ignores Long-Term Research and Recent Global Guidelines That Recommend No More Than 4 Ounces of Fruit Juice a Day Due to Adverse Health Effects Advances in Nutrition, Volume 6, Issue 5, September 2015, Pages 625–626,
The Small Intestine Converts Dietary Fructose into Glucose and Organic AcidsVOLUME 27, ISSUE 2, P351-361.E3, FEBRUARY 06, 2018