Фальшывая ўсьмешка дапамагае
Фальшывая ўсьмешка дапамагае ці пасьміхайцесь праз сілу. У 1930-х гадох Будапэшт лічыўся надзвычай дэпрэсіўным горадам і меў назву «сталіца самагубстваў». Тады прафэсар Ено і гіпнатызэр Бінцo стварылі «Школу Ўсьмешак». Яны пачалі вучыць розным стылям усьмешак, такім як усьмешка Рузьвэльта, усьмешка Моны Лізы, усьмешка Дзіка Паўэла, усьмешка Ларэты і шматлікім іншым. Яны бралі да 500 даляраў за навучаньне ўсьмешцы Рузьвэльта на працягу шасьці тыдняў. Усё гэта выглядала даволі дзіўна (глядзі фота).
Але ці працуе штучная ўсьмешка? Ці можа дапамагчы калі ты прымушаеш сабе пасьміхнуцца? Шмат людзей перакананыя, што прымусова ўсьміхацца шкодна. Аднак на самай справе штучная ўсьмешка працуе і нават лепей, чым невялікая натуральная. Штучная ўсьмешка зьмяншае боль, паніжае ціск, зьмяншае стрэс і паляпшае настрой.
Групы, якія рабілі ўсьмешку Дюшэна (да вушэй), адчувалі прыблізна на 40% меней болю ад уколу ў параўнаньні з групай, якая трымала нэйтральны выраз твару. Удзельнікі, якім загадвалі ўсьміхацца, аднаўляліся пасьля стрэсавых заняткаў і мелі паніжаным пульс у параўнаньні з тымі, хто захоўваў нэйтральны выраз твару, і тыя, хто дэманстраваў усьмешкі Дюшэна, былі найбольш расслабленымі і мелі найбольш аптымістычны настрой.
Як гэта можа працаваць?
Паводле гіпотэзы зваротнай сувязі ад твару, мімічныя рухі ня толькі выказваюць эмоцыі, але і даюць зваротную сувязь мозгу, якая ўплывае на нашы пачуцьці. Сэнсарна-маторная зваротная сувязь ад твару — гэта проста сыгнал, які мозг выкарыстоўвае для разуменьня нашых пачуцьцяў. Сэнсарна-маторная зваротная сувязь ад усьмешкі дае сыгнал, што мы адчуваем сябе добра, а зваротная сувязь ад хмурнага твару — што мы адчуваем сябе кепска. Менавіта таму ботакс і зніжае дэпрэсію – вы фізічна не можаце хмурыцца.
Як гэта можна выкарыстоўваць?
1. Кіек ці аловак у роце — трымаць іх паміж зубамі, каб імітаваць усьмешку. Можна заціснуць аловак падчас працы — проста і хутка.
2. Мімічная імітацыя —ўдзельнікі капіявалі выраз твару актораў з радаснымі эмоцыямі. Вы можаце проста зьбіраць папку з фатаздымкамі твараў з найлепшымі ўсьмешкамі і праглядаць іх. Гэта выклікае міжвольнае жаданьне ўсьміхнуцца з-за «эмацыйнага заражэньня».
3. Мімічная актыўнасьць — рухайце куткамі вуснаў да вушэй і падымайце шчокі, выкарыстоўваючы мімічныя мышцы. Усьміхайцеся наўмысна і рабіце гэта максымальна выразна.
Grin and bear it: the influence of manipulated facial expression on the stress response Psychol Sci 2012;23(11):1372-8.
Smile (or grimace) through the pain? The effects of experimentally manipulated facial expressions on needle-injection responses Emotion 2021 Sep;21(6):1188-1203.