Прыгажосць адключае мысленне



 

Адбор на ролю крыпта коўчаў прывабных маладых жанчын, безумоўна, мае навуковае абгрунтаваньне. Дасьледаваньні паказваюць, што проста іх пасіўная прысутнасьць павялічвае схільнасьць да рызыкі (да 25% у прысутнасьці прывабнай жанчыны) і зьмяншае ацэнку будучых наступстваў — дыскантаваньне будучыні павялічваецца на 10-20% пасьля ўзьдзеяньня сэксуальных стымулаў. Нават выявы прывабных жанчын дастаткова, каб павялічыць рызыкоўныя стаўкі ў азартных гульнях на 12%. Сэксуальныя стымулы запускаюць выдзяленьне дофаміну і ўплываюць на кагнітыўныя здольнасьці. Акрамя таго, сэксуальныя стымулы зьніжаюць маральнасьць паводзінаў, павялічваючы верагоднасьць няшчырых зьдзелак.
 
Магчыма, гэта відарыс 3 people
 
Дасьледаваньні з выкарыстаньнем фМРТ паказалі, што ўзьдзеяньне сэксуальных стымулаў актывуе цэнтры ўзнагароды мозгу, такія як вентральны стрыятум і арбітафрантальная кара, якія ўдзельнічаюць у апрацоўцы ўзнагародаў і прыняцьці рашэньняў. Гэтая нейронная актывацыя можа растлумачыць узрослую схільнасьць да рызыкі і дыскантаваньня будучыні.
Гэтыя эфэкты адпавядаюць тэорыі, што мужчыны, якія атрымалі сыгналы, зьвязаныя з магчымасьцямі для спарваньня, могуць падсьвядома пераходзіць да стратэгій, якія аддаюць перавагу неадкладным выгодам перад доўгатэрміновым плянаваньнем. 
 
Гэта адпавядае эвалюцыйным тэорыям, якія мяркуюць, што ў прысутнасьці патэнцыйных магчымасьцяў для спарваньня больш верагодна праявіцца паводзіны, якія могуць павялічыць рэпрадуктыўны посьпех, нават калі гэта адбываецца за кошт доўгатэрміновых выгодаў.
Гэты эфэкт актыўна выкарыстоўваецца там, дзе патрабуецца стварыць атмасфэру падману, напрыклад, пры адборы хостэс, круп’е і кактэйльных афіцыянтак у казіно (прысутнасьць прывабнай жанчыны павялічвае памер ставак на 14% у параўнаньні з кантрольнай групай і на 16% больш рызыкоўны стыль гульні).
 
Самое цікаўнае, што гэты эфэкт захоўваецца і пры прысутнасьці прывабных мужчынаў таго ж полу. Так, фізычна прывабныя мужчыны павялічваюць фінансавую рызыку сярод іншых мужчынаў. Тут пачынае дзейнічаць мэханізм канкурэнцыі і жаданьне пераўзысьці патэнцыйнага суперніка. Такім чынам, прывабная пара мае значна больш высокія шанцы на перамогу.
Акрамя таго, прывабнасьць стварае эфэкт арэолу (мы лепш успрымаем рэкляму ад прывабных людзей), і яшчэ адзін важны фактар — прывабныя людзі радзей прыцягваюцца да суду і атрымліваюць значна меншыя турэмныя тэрміны ў параўнаньні зь менш прывабнымі. Адзначу, што аналягічны эфэкт можа мець любое частаваньне (асабліва салодкае) і алькаголь — не ешце нічога перад прыняцьцем рашэньняў, ацэнкай рызыкаў або падпісаньнем папераў.
 
P.S. Як жа гэтаму супрацьстаяць? Існуе мноства стаічных і будысцкіх практык, такіх як дэкампазыцыя стымулу (глядзіце нядаўні пост пра Нутэлу) або разважаньні пра непастаянства. Самы просты падыход — проста не прымаць ніякіх рашэньняў або ацэнак, знаходзячыся пад узьдзеяньнем відавочных сэксуальных стымулаў. Або вы можаце ўявіць прывабную жанчыну, якая працягвае вам дамову на подпіс, як нованароджанага крычачага дзіця, якому трэба зьмяніць падгузьнік, або як глыбока пажылую старую — практыка непастаянства таксама эфэктыўна справяецца са стымуламі.
 
 
Romance, Risk, and Replication: Can Consumer Choices and Risk-Taking Be Primed by Mating Motives? Journal of Experimental Psychology General 144(6):e142-e158
The Effects of Sexual Arousal on Risk-Taking and Decision-Making Skakoon-Sparling, Shayna (2011)
Do pretty women inspire men to discount the future 07 May 2004 Volume 271Issue suppl_4
Physically-attractive males increase men's financial risk-taking Evolution and Human Behavior Volume 36, Issue 5, September 2015, Pages 407-413