Шаламаў супраць Франкла

 

Папулярнасьць кніг Франкла («Сказаць жыцьцю “Так!”: псыхоляг у канцлягеры» і іншых) прывяла да таго, што многія ягоныя тэзісы ўспрымаюцца як праўда, хоць цалкам магчыма, што яны зьяўляюцца памылкай выжыўшага. Таму цікавым выглядае параўнаньне з іншай стратэгіяй выжываньня – з досьведам Шаламова. Поўнае параўнаньне досьведу  выжываньня можна знайсьці ў артыкуле па спасылцы: https://shalamov.ru/research/354/.

 


 

  1. Франкл прапануе свой падыход як усеагульную праграму, у Шаламова ня можа быць ані агульнай праўды, ані парадаў для ўсіх.

  2. У Франкла чалавек заўсёды можа застацца чалавекам. У Шаламова ж невыносны ўзровень гвалту, прыгнёту, голаду і холаду ператварае амаль усіх у жывёл: «Чалавек станавіўся зьверам праз тры тыдні – пры цяжкай працы, холадзе, голадзе і пабоях».

  3. Франкл сьцьвярджае, што ўсяму, што адбываецца, трэба шукаць сэнс, і менавіта ў гэтым палягае наша свабода. У Шаламова ж няма нічога добрага ў лягерным досьведзе, сэнсу ў ім няма, і адмаўленьне ад надзяленьня бессэнсоўнага сэнсам – гэта і ёсьць наша свабода.

  4. Застацца чалавекам, паводле Шаламова, – гэта найперш захаваць мінімальныя маральныя бар’еры (а ня ўцякаць у фантазіі): не верыць, не баяцца, не прасіць; ня здраджваць, не навязваць сваю волю іншым, падаўляць у сабе страх.

  5. Франкл лічыць, што чалавек, вызваліўшыся, хутчэй за ўсё вернецца да свайго ранейшага стану. У Шаламова гэты працэс незваротны і руйнуе асобу: «Сотні тысяч людзей, што прайшлі праз зьняволеньне, былі сапсаваныя крымінальнай ідэалёгіяй і перасталі быць людзьмі… Лягер – гэта адмоўная школа жыцьця цалкам і цалкам. Безадказнасць… разбэшчвае, псуе душы людзей – усіх, хто гэта рабіў, бачыў, ведаў…».

  6. Франкл піша пра тое, што чалавек захоўвае душу і фантазію. Шаламов жа цьвердзіць, што душа ў лягеры гіне, а выжывае толькі цела. Адзіная задача, якая стаіць перад чалавекам у лягеры, – выратаваць сваю фізычную абалонку. Гэта патрабуе велізарнай штосэкунднай увагі і ўключэньня ўсіх рэсурсаў, якія можа вынесьці чалавек.

  7. Для Франкла важнейшы ягоны індывідуальны досьвед, для Шаламова – грамадзкі. Бо толькі ўсведамленьне таго, што адбылося, усім грамадзтвам і доўгая памяць пра гэта здольныя прадухіліць паўтор жахаў. «Прынцып… усяго майго жыцьця, вынік з майго асабістага досьведу… Найперш трэба вярнуць аплявухі, і толькі потым – міласьціну. Памятаць зло раней за дабро. Памятаць усё добрае – сто гадоў, а ўсё дрэннае – дзьвесьце. Ці не зьяўляецца зьнішчэньне чалавека пры дапамозе дзяржавы галоўным пытаньнем нашага часу, нашай маралі, якое ўвайшло ў псыхалёгію кожнай сям’і?»