Карысць генеялогіі для здароўя

Беларусы сьвяткуюць Дзяды – старажытную традыцыю памінаньня продкаў і нашая нацыянальнае адметнае сьвята. І як кожная сапраўдная традыцыя, яна павінна быць агнём, які мы перадаем, а не попелам, які шануем. Давайце высветлім, як веданьне сваёй генэалёгіі дапамагае здароўю і дабрабыту.



1. Павышэньне ўстойлівасьці да стрэсу:

 


 дасьледаваньні паказваюць, што людзі, якія ведаюць гісторыю сваёй сям’і, часта маюць вышэйшую ўстойлівасьць да стрэсу. Веданьне сямейных гісторый дапамагае лепш разумець сваю ідэнтычнасьць, што, у сваю чаргу, спрыяе больш устойліваму рэагаваньню на жыцьцёвыя цяжкасьці і выклікі. Людзі, якія добра ведаюць сямейную гісторыю, у цэлым дэманструюць большую ўпэўненасьць, чым тыя, хто амаль ня знаёмы са сваімі каранямі.

Вывучэньне сямейнай гісторыі карэлюе з унутраным лакусам кантролю, больш высокай самаацэнкай, лепшай атмасфэрай у сям’і, большай згуртаванасьцю, меншым узроўнем трывожнасьці, меншай частатой паводзінных расстройстваў, больш эфэктыўным пераадоленьнем стрэсаў. Вывучэньне генэалёгіі працуе як тэрапія: дасьледаваньні паказалі, што ўдзел у занятках па сямейнай гісторыі павысіў самаацэнку на 8% і зьнізіў трывожнасьць на 20%.

2. Умацоўванне самаацэнкі і пачуцьця ідэнтычнасьці: 

веданьне сваіх каранёў умацоўвае пачуцьцё прыналежнасьці да чагосьці большага, што асабліва важна для фармаваньня стабільнай самаацэнкі ў дзяцей і падлеткаў. Дасьледаваньні ў гэтай галіне пацьвярджаюць, што дзеці, знаёмыя з сямейнымі гісторыямі, больш упэўненыя ў сабе і маюць большы сэнс асабістай ідэнтычнасьці. Дасьледчыкі з Унівэрсытэту Эморы выявілі, што падлеткі, якія ўдзельнічаюць у сямейных дасьледаваньнях, маюць вышэйшы ўзровень эмацыйнага дабрабыту, паколькі сямейныя гісторыі дапамагаюць ім знайсьці сваю ролю ў сьвеце. Тыя, хто меў найбольш здаровае разьвіцьцё ідэнтычнасьці, таксама валодалі глыбокімі ведамі пра сям’ю. Гэта асабліва важна, паколькі шмат сучасных ідэалёгіяў атакуюць праз разбурэньне старой ідэнтычнасьці і стварэньне новай, скажонай.

3. Разьвіцьцё гарызонтаў плянаваньня і перадача культурных каштоўнасьцяў і традыцыяў: 

вывучэньне родавых каранёў спрыяе захаваньню і перадачы культурных каштоўнасьцяў і традыцыяў. Гэта ўмацоўвае сувязі паміж пакаленьнямі і дапамагае падтрымліваць культурную спадчыну сям’і. Дасьледаваньні паказалі, што чым лепш дзеці ведаюць свій радавод, тым мацнейшым становіцца іх кантроль над жыцьцём, вышэй самаацэнка і лепш функцыянуе сям’я. «Гэтыя гісторыі далі дзецям пачуцьцё гісторыі і моцнае ‘міжпакаленьневае я’. Нават калі ім толькі дзевяць, іх ідэнтычнасьць працягваецца на 100 год назад, даючы ім сувязь, сілу і ўстойлівасьць», – адзначыў дасьледчык. Глыбокае разуменьне мінулага дапаможа лепш думаць пра будучыню, бо, як вядома, за ўспаміны і канструяваньне будучыні адказваюць адны і тыя ж зоны мозгу.

4. Умацаваньне сямейных сувязяў і сацыяльнай падтрымкі: 

 

веданьне сямейнай гісторыі ўмацоўвае пачуцьцё еднасьці і згуртаванасьці ў сям’і, а таксама ўмацоўвае сувязі паміж пакаленьнямі, ствараючы сетку сацыяльнай падтрымкі, якая важная для псыхалягічнага дабрабыту. Дасьледаваньні паказалі, што веданьне сямейнай гісторыі значна карэлюе з унутраным кантролем, вышэйшай самаацэнкай, лепшай сямейнай функцыянальнасьцю, большай згуртаванасьцю сям’і, ніжэйшым узроўнем трывожнасьці і меншай частатой паводзінных праблемаў. Разьвіцьцё эмпатыі і разуменьня: вывучэньне генэалёгіі спрыяе лепшаму разуменьню цяжкасьцяў і дасягненьняў папярэдніх пакаленьняў. Гэта разьвівае эмпатыю і дапамагае пераадольваць цяжкасьці, падобныя да тых, што былі ў сямейнай гісторыі.


Сямейная гісторыя — гэта ня проста інструмэнт для збору дадатковай інфармацыі пра здароўе, але і практыка, якая станоўча ўплывае на вашае псыхічнае здароўе і павышае вашу ўстойлівасьць. Родавіты чалавек — гэта перадусім той, хто памятае ці вывучыў сваіх продкаў. Збор інфармацыі ў архівах, складаньне запісаў і ўспамінаў пра продкаў, генэтычныя тэсты — усё гэта дапамагае ў гэтым.


Focus on Family Historians: How Ancestor Research Affects Self-Understanding and Well-Being Genealogy 2022, 6(1), 20
Knowledge of family history as a clinically useful index of psychological well-being and prognosis: A brief report Psychotherapy (Chic)  2008 Jun;45(2):268-72.
Improving Psychological Well-Being of Young Adults by Conducting Family History Research  The Journal of Genealogy and Family History  Vol. 6 No. 1 (2022)
Family Narrative Interaction and Children's Sense of Self Volume45, Issue1 March 2006 Pages 39-54