Адвэнт-каляндар як спалучэньне дафамінавых мэханізмаў.
Адвэнт-каляндар як спалучэньне дафамінавых мэханізмаў. Дафамінавы мэханізм прадчуваньня мэты можна ўзмацніць рознымі спосабамі, і адвэнт-каляндар — ідэальны прыклад такога спалучэньня. Ён аб’ядноўвае тры мэханізмы: чаканьне сьвяточнага цуду, адчуваньне набліжэньня да яго і няпэўнасьць. Пагаворым больш падрабязна пра два апошнія.
1. Дафамін як компас
Адна з функцый дафаміну — накіроўваць вас да мэты, і роля стрэлкі кампасу тут належыць пачуцьцю задавальненьня. Дафамін, як компас, паказвае на мэту, актывуючы сыстэму ўзнагароджаньня і ствараючы адчуваньне, што рух да яе прыемны.
Чым бліжэй мы падыходзім да мэты, тым больш дафаміну выпрацоўваецца, узмацняючы пачуцьцё задавальненьня ад кожнага кроку. Дафамін “адзначае” наш прагрэс і ўмацоўвае нас псыхалягічна, накіроўваючы і матывуючы працягваць. Нават невялікія дасягненьні даюць выбух дафаміну, што дапамагае заставацца на шляху.
Як скарыстаць гэты мэханізм?
Адчуваньне росту, прагрэсу, зьяўляецца вельмі матывуючым.
Яго можна ствараць самастойна, адзначаючы, што новага вы даведаліся, дзе сталі на 1% лепшымі, чым учора. Важны ня памер, а само адчуваньне прагрэсу — гэта вельмі прыцягальна. Але не трапляйце ў пастку: людзі часта аддаюць перавагу горшаму новаму, чым добраму старому. Гэты мэханізм прадчуваньня выкарыстоўваецца ў звабленьні — паўзы, паступовае разьвіцьцё, плаўная дынаміка. Аднак важна памятаць, што добра арганізаваная сыстэма ўзнагароджаньня можа прымусіць вас імкнуцца да мэты, якая ўвогуле вам непатрэбная і нецікавая (мозг успрымае адчуваньне ўзнагароды падчас руху як прыкмету значнасьці мэты).
2. Сіла няпэўнасьці
Мозг, як машына прагнозаў, імкнецца разьлічыць будучыню. А калі ўзровень няпэўнасьці высокі, гэта прыцягвае ўвагу, узмацняючы яе значнасьць. Менавіта таму розныя і непрадказальныя падарункі адвэнта так моцна ўцягваюць.
Як скарыстаць гэты мэханізм? Вядома, цяжка заплянаваць сабе ўзнагароду, пра якую ня будзеш ведаць. Але можна пайсьці ў тую кавярню, што выпадзе пры падкідваньні манэты, або зрабіць хатнюю лятарэю ўзнагарод: напісаць свае прызы на аркушы, трэць выкінуць, астатнія пакласьці ў слоік і выпадкова даставаць. Аналагічна гэта працуе ў звабленьні: намёкі, інтрыгі, загадкавыя паведамленьні — усё гэта прыцягвае. Гэта ж выкарыстоўваецца ў выпадковай стужцы сацыяльных сетак, лятарэях і т.п.
Калі паміж спатканьнямі застаецца прастора для роздумаў і фантазіяў, а чалавек чакае наступнай сустрэчы або думае пра магчымы разьвіцьцё адносінаў, узровень дафаміну ў мозгу павышаецца. Гэта ўзмацняе цягу і робіць наступную сустрэчу яшчэ больш жаданай. Невялікія сюрпрызы — нечаканыя камплімэнты, падарункі або спантанныя прапановы сустрэцца — таксама ствараюць дафамінавы выбух.
Партнэр ня ведае, калі і як адбудзецца чарговы прыемны момант, што ўзмацняе прадчуваньне і эмоцыі. Непрадказальнасьць стымулюе дафамінавую сыстэму і падтрымлівае высокі ўзровень цікавасьці. Але ня трапляйце ў пастку, прымаючы непасьлядоўныя і дэзарыентаваныя паводзіны, біпалярнае або памежнае разладзьдзе асобы за прывабную "загадкавасьць".
А як вы карыстаецеся гэтымі мэханізмамі? Ці трапляліся вы ў іх пасткі?