Тры парадоксы вітаміна Д
Тры парадоксы вітаміна Д і як іх абыйсьці.
1. Парадокс бадаў вітаміна Д.
Высокія ўзроўні вітаміна Д у мностве дасьледаваньняў зьвязаны са зьніжэньнем рызыкі многіх захворваньняў, ад раку і аутоіммунных хвароб, да атлусьценьня і дыябэту. Якасьць гэтых дасьледаваньняў не выклікае сумненьняў. Але ж дабаўкі вітаміна Д практычна анідзе не зьніжаюць рызыкі рэальных захворваньняў. Чаму? Два магчымых тлумачэньня парадоксу:
1. Вітамін Д – гэта гэтак званы сурагатны маркер здароўя, гэта значыць ён вышэй у тых, хто больш часу праводзіць на вуліцы, а значыць больш актыўны фізычна, больш мае зносін, падалей ад стула і лядоўні і да т.п.).
2. Сонечнае сьвятло (ультрафіялет) выклікае ўтварэнне каля дзясятка карысных злучэньняў акрамя вітаміна Д (напрыклад аксід азоту, карысны для зьніжэньня ціску і для эрэкцыі, або праопиамеланакартын і да т.п.) – адна дабаўка ня можа паўтарыць іх сінергічныйэфэкт. Што рабіць? Аддайце перавагу сапраўднаму сонцу, нават у зімовых краінах.
2. Міжземнаморскі парадокс вітаміна Д.
Гіпавітаміноз вітаміна Д у сонечных краінах, накшталт Грэцыі, Кіпра ці Аўстраліі назіраецца незвычайна часта. У чым прычына? У першую чаргу – зьмена ладу жыцьця (indoor lifestyle), калі людзі працуюць у офісах, адпачываюць дома або на тэрасах, езьдзяць у машынах. Вітамін выпрацоўваецца ў скуры толькі калі ваш цен роўны або карацешы за ваш рост – з-за нахілу падзеньня сонечных промняў на зямлю. Гэта значыць вячаровы шпацыр не дапаможа вам падтрымаць ўзровень вітаміна Д (але таксама карысны, гуляйце). Актыўнае выкарыстаньне сонцаахоўных крэмаў, дэманізацыя сонца як анкагена, забруджваньне паветра-усё гэта змяншае выпрацоўку вітаміна Д нават у вельмі сонечных краінах. Што рабіць? Часьцей бываць на бясьпечным сонцы.
3. Тлушчавы парадокс вітаміна Д.
Чым больш у вас тлушчу, тым ніжэй узровень вітаміна Д. Ен - тлушчарастваральнае злучэньне, ён назапашваецца ў тлушчавай тканіне і зьніжэньне спальвання тлушчу памяншае даступнасьць вітаміна Д. Эвалюцыяй было задумана, што галоднай зімой вы на пячы схуднееце – і ў вас па меры пахуданьня вітамін Д выходзіць у кроў з тлушчу. Але нажаль, зараз мы зімой толькі набіраем вагу і менш рухаемся. Так, у чалавека масай 100 кг з 40% - у тлушчу запасу вітамін Д хопіць на 2000 дзён з улікам рэкамэндаванай сутачнай дозы! Шасьцігадовы запас! Але сам чалавек можа пакутаваць ад дэфіцыту вітаміна Д! Чым вышэй узровень фізычнай актыўнасьці, тым вышэй узровень вітаміна Д у крыві. Што рабіць? Фізычная актыўнасьць і нармальная маса цела забясьпечаць вам аптымальны ўзровень вітаміна Д.
Ultraviolet Radiation Suppresses Obesity and Symptoms of Metabolic Syndrome Independently of Vitamin D in Mice Fed a High-Fat Diet Diabetes 2014 Nov; 63(11): 3759-3769.).
The vitamin D paradox: high prevalence of deficiency in sunny Athens (Greece) Ann Res Hosp 2019;3:
Paradoxical suboptimal vitamin D levels in a Mediterranean area: a population-based study Sci Rep 2022 Nov 16;12(1):19645.
Mobilising vitamin D from adipose tissue: The potential impact of exercise Nutrition Bulletin 18 December 2019 Pages 25-35