Хібы мозгу.

 Падчас эвалюцыі наш мозг назапасіў мноства пацешных эвалюцыйных хібаў. Многія зь іх даволі бяскрыўдныя - як аптычныя ілюзіі, а многія могуць прынесьці шмат пакутаў. Шэраг цэнтраў кіраваньня страваваньнем, агрэсіяй і сэксам знаходзяцца ў гіпаталамусе так побач адно ад другога, што ўзбуджэньне нэўронаў можа пераскокваць на суседні – і гэта выглядае дзіўна (калі ня ведаць фізыялёгіі). Вось толькі 7 зь іх, што за паводзінаў з чым і чаму мы блытаем.


1. Пераблытаць сэкс і гвалт. 

У многіх прыматаў поза падпарадкаваньня і поза гатоўнасьці да сэксу так падобныя, што нават яны блытаюць дзе-што, ці хто падпарадкоўваецца ці гатовы да сэксу. Баноба напрыклад і зусім амаль замянілі агрэсію сэксам. Гэта старажытнае падабенства прывяло да таго, што  сэкс і агрэсія дзіўным чынам зьмяшаліся ў нашай псыхіцы і інстынктах.



2. Пераблытаць манію і харызму. 

Высокі ўзровень дофаміна-гэта прыкмета статусу, прыкмета здароўя. Але павышаны дофаміна можа быць і ў носьбітаў генаў, зьвязаных з рызыкай шызафрэніі, біпалярнага разладу асобы. Мы схільныя часта блытаць маніякальны бляск у вачах, апантанасьць з упэўненасьцю і праўдзівасьцю. Таму маніякальныя, апантаныя, імпульсіўныя, непрадказальныя людзі, што генеруюць шызафазію могуць успрымацца як харызматычныя прыцягальныя асобы.


3. Пераблытаць прыцяжэнне і ўзбуджэньне (misattribution of arousal). 

Мозг не заўсёды разумее прычыну ўзбуджэньня і можа цалкам выпадкова яе зьвязваць зь іншымі прычынамі. У дасьледаваньнях мужчыны прымалі ўзбуджэньне ад страху за ўзбуджэньне ад прывабнай жанчыны. Таму людзі часам блытаюць ўзбуджэньне ад парушэньня закона, зьдзяйсьненьня чагосьці агіднага і крымінальнага за сэксуальнае ўзбуджэньне, сюды ж і Стакгольмскі сындром – калі людзі любяць і абараняюць тых хто гваліціць іх.


4. Пераблытаць агрэсію і ўладу. 

Яшчэ з часоў іехарархічных сацыяльных структур прыматаў, якія ўтрымліваюцца гвалтам, засталася праграма ўспрыманьня агрысіі як прыкметы статусу, ўладарнасьці. Гэтая памылка прыводзіць да таго, што носьбіты цёмнай тэтрады (нарцысізм, садызм, макевиализм, псыхапатыя) ўспрымаюцца як больш прывабныя і статутныя.


5. Пераблытаць ежу і прыцяжэнне. 

Цэнтры кіраваньня страваваньнем і цягай знаходзяцца побач. Таму часта нам хочацца» зьесьці " нешта мілае і прывабнае і мы пускаем сьліны калі бачым тое, што нам падабаецца, хочацца аблізнуць нештачка мілае, стымулююцца рэфлексы зьвязаныя з харчовым паводзінамі. З’еў бы цябе салодкага, аж сліну глытаю. 


6. Пераблытаць голад і стрэс. 

Для мозгу любая нявызначанасьць, любы стрэс-гэта пагроза выжываньню, што каб выжыць, трэба мець запасы ў выглядзе тлушчу. Таму мозг ўключае апетыт і цягу да высокакалярыйных прадуктаў  пры павелічэньні ўзроўню нявызначанасьці і стрэсу, пры зьніжэньні кантролю ў жыцці. Акрамя гэтага голад і стрэс павялічваюць імпульсіўнасьць – для мозгу гэта мэханізм пошуку новага.


7. Замілаваньне і агрэсія (сute aggression, or playful aggression). 

Аксытацын-гэта ня толькі замілаваньне і абдымкі і кампліменты, але і гармон агрэсіі. Калі мы мабыць нешта мілае, напрыклад кацяняці або дзіцяці, часта гэта можа праяўвляцца як лёгкая агрэсія: дражніць, скаліць зубы, задзіраць, пакусваць і паціскаць. Калі нешта мілае хочацца моцна сьціснуць.