Вільгаць і здароўе.

 Чым ніжэй тэмпэратура паветра, тым менш у ім утрымліваецца вады. Таму вонкавае паветра, трапляючы ў пакой звонку і награваючыся батарэямі, мае нізкую адносную вільготнасьць. Узімку яе значэньне можа падаць да 20%. А аптымальныя значэньне для здароўя -40-60%. На наша здароўе вільготнасьць паветра аказвае прамы і непрамы ўплыў, зараз пра гэта падрабязней распавяду.




✔️ Прамы ўплыў вільготнасьці. Чым менш вільготнасьць паветра, тым мацней выпарэньне з скуры і сьлізістых абалонак. Гэта значыць – мацней раздражненьне вачэй, носа, рота і дыхальных шляхоў, горш працуе мукоцыліарны транспарт (які ачышчае нос і горла). А калі сьлізь падсыхае, дык яна можа раздражняць сьлізістыя і мы міжвольна цягнемся да носа, вачам і рота. А гэта павялічвае верагоднасьць інфікаваньня, тым больш і сьлізісты барʼер слабы і мы самі перанесьлі вірус сабе ў нос. Таксама сухасьць павялічвае колькасьць сымптомаў, зьвязаных з абцяжараным дыханьнем, памяншае выпрацоўку сьлёз, павышае стомленасьць вачэй. Калі вы шмат кажаце, то ваш голас хутчэй стоміцца і будзе горш гучаць у сухім паветры. Таксама нізкая або занадта высокая вільготнасьць ўплывае на тэрмарэгуляцыю і якасьць сну (больше высыхаеце і пераграваецеся).

✔️ Непрамы ўплыў вільготнасьці. Непрамы ўплыў вільготнасьць  ў тым, што яна ўплывае на цыркуляцыю ў паветры пылу і аэразоляў. Чым менш вільготнасьць, тым больш пылу і алергенаў знаходзіцца ў паветры і тым даўжэй ен вісіць. Таму больш вільготнае паветра і больш чыстае заўсёды! У сухім паветры таксама запасіцца і больш электрастатычнага напружаньня. Вільготнасьць ўплывае на выдзяленне са сьцен і матэрыялаў фармальдэгіду. У сухім паветры таксама даўжэй лётаюць аэразолі ў якія знаходзяцца  вірусы і бактэрыі. Стабільнасьць віруса мінімальна пры 50% вільготнасьці. Калі вільготнасьць 23%, то ў паветры 70-77% вірусных часьціц, якія зьявіліся пры размове ці кашлі, а вось пры вільготнасьці 43% іх застаецца толькі 14%. Гэта датычыцца і грыпу і каранавіруса .

👌 Што рабіць? Кантроль (гігромэтар) і ўвільгатненьне (ультрагукавой ўвільгатняльнік) паветра здымаюць гэтыя сымптомы. Дасьледаваньні паказваюць, што павелічэньне вільготнасьці да 40% здымае сымптомы раздражненьня і карысна для скуры і дыхання. Оптымум вільготнасьці 40-60%, занадта высокая вільготнасьць непажаданая, бо можа выклікаць шэраг іншых праблем.                                                                                     

 

 Indoor air humidity, air quality, and health – An overview International Journal of Hygiene and Environmental Health Volume 221, Issue 3, April 2018, Pages 376-390