Булгакаў як зброя прапаганды.
Прапаганда праз “рускую культуру". Бачу ў Фэйсбуку чарговае захапленьне экранізацыяй “Майстар і Маргарыта " і мае згадкі, што гэта толькі чарговая прапаганда сустракаюць разьлютаваны адпор. На жаль, мы так прасякнуты гэтым, што нам нават ужо і не пахне калі мы гэта ямо і чаму цяпер зьнялі гэты фільм. Усяго толькі некалькі фактаў, каб вы задумаліся.
1. Булгакаў - адзін з самых заўзятых антыўкраінскіх расійскіх пісьменьнікаў (разам з Бродзкім і Салжаніцыным). Ён быў сынам царскага цэнзара з Арла, які жыў у Кіеве і займаўся цэнзурай і прыгнётам усяго ўкраінскага, забаронай любых твораў на ўкраінскай мове. Гэту нянавісьць да украінскага Булгакаў увабраў зь дзяцінства.
2. Большасьць твораў Булкагова прасякнуты высьмейваньнем Украіны. У яго творах ўкраінцы - гэта заўсёды гратэскныя і непрыемныя пэрсанажы. Ён шматкроць высьмейвае ўкраінскую мову, незалежнасьць Украіны - і ні разу не апісвае станоўчага ўкраінскага пэрсанажа. Украінскую мову ён называе “страшнай і няправільнй мовай".
3. Многія акторы “Майстара і Маргарыты" займаюць выразную публічную актыўную праваенную пазыцыю, публічна ўхваляюць вайну і распаўсюджваюць расейскую прапаганду. Так Яўген Князеў (Берліёз) яшчэ з 2014 году публічна падтрымаў акупацыю Крыму, выступае зь лекцыямі ў падтрымку вайны і цяпер. Леанід Ярмольнік таксама публічна ўхваляе вайну, Пуціна, масавыя забойствы — як і шэраг іншых актораў фільма (Башараў, Вернік, Гуськоў).
4. Кіно зьнята па дзяржаўнай замове на дзяржаўныя грошы.

Грошы на здымку вылучыў таксама “Фонд кіно" — расейская дзяржаўная ўстанова, якая аплачвае вытворчасьць расейскіх прапагандысцкіх фільмаў. Замежную раскрутку і фінансаваньне яго твораў за мяжой таксама ажыцьцяўляецца не шчырымі аматарамі, а дзяржаўнай прапагандай.
Што ж рабіць?
Што ж рабіць?
Памятайце, што вам у школах навязваюць і называюць вялікімі ў першую чаргу тых пісьменьнікаў, якія падтрымліваюць прапагандысцкія наратывы. Яны таксама салдаты - салдаты інфармацыйнага фронту.
Тыя ж пісьменьнікі, якія не падтрымлівалі прапаганду – яны згнілі ў турмах або былі забітыя, або беглі — і вы ніколі не прачытаеце іх твораў у школьнай праграме. Пастаўце каранцін ад любога расейскага кантэнту на бліжэйшыя гады - вы нічога не страціце і адкрыеце для сябе цэлы сьвет кантэнту, не прасякнутага таксічнай прапагандай.
Ужывайце правіла трох малпаў пра таксічны кантэнт: не глядзець зла, ня слухаць зла, не гаварыць (пра) зло.
Усё вышэйзгаданае не адмяняе безумоўнага таленту пісьменьніка, але гэты аргумэнт не варты – прыгажосьць гравіроўкі нажа, якім вас зьбіраюцца зарэзаць, наўрад ці будзе падставай пагодзіцца з гвалтам над сабой.